#
#
ІНТЭРНЭТ-АПТЭКА
BY
Хуткі пошук лекаў у аптэках

Агульная iнфармацыя

Галоўная/Аб прадпрыемстве / Агульная iнфармацыя
РУП "БЕЛФАРМАЦЫЯ"
# Самая буйная аптэчная сетка горада Мінска
#
# РУП "Белфармацыя" сёння - гэта прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца, уключае інтэрнэт-аптэку і 227 аптэк, 15 з якіх працуюць кругласутачна, аптэчны склад, кантрольна-аналітычную лабараторыю, інфармацыйна-фармацэўтычны цэнтр.
#
#
Дзяржаўная аптэчная сетка Рэспублікі Беларусь
Прадпрыемства ўключае: 221 аптэку, аптэчны склад, кантрольна-аналітычную лабараторыю, інфармацыйна-фармацэўтычны цэнтр.
Па стане на 1 жніўня 2023 г. спісачная колькасць работнікаў складае 2028 чалавек, у тым ліку 1360 фармацэўтычных работніка.
#
Задачы прадпрыемства
#
Своечасовае задавальненне патрэбы насельніцтва і ўстаноў аховы здароўя ў лекавых сродках і іншых таварах аптэчнага асартыменту.
#
Выраб лекавых сродкаў па індывідуальных рэцэптах лекараў і заяўках арганізацый аховы здароўя.
#
Стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы з усімі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у аказанні лекавай дапамогі грамадзянам рэспублікі.
#
Ажыццяўленне падтрымкі айчынных вытворцаў.
#
Арганізацыя конкурсаў і выкананне цэнтралізаваных закупак лекавых сродкаў.
#
Прадастаўленне насельніцтву і ўстановам аховы здароўя на бязвыплатнай аснове інфармацыі аб лекавых сродках і іх наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці.
#
Метадалагічнае кіраўніцтва прадпрыемствамі «Фармацыя», каардынацыя і кантроль фармацэўтычнай, медыцынскай, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і ў інш. галінах.
#
Арганізацыя вытворчай практыкі для студэнтаў устаноў адукацыі фармацэўтычнага профілю і інтэрнатуры іх выпускнікоў на бязвыплатнай аснове.
#
Падтрыманне ўстойлівага фінансавага стану і эфектыўнага гаспадарання прадпрыемства.
#
#

У аптэках РУП "Белфармацыя" упершыню сярод арганізацый аховы здароўя рэспублікі з 2013 года ўкаранёна электронная чарга. Гэта дазволіла павысіць эфектыўнасць працы, забяспечыць размеркаванне патоку пакупнікоў, скараціць час абслугоўвання, атрымаць кансультацыю спецыяліста ва ўмовах прыватнасці.

#

З мэтай павышэння культуры лекавага абслугоўвання насельніцтва ў гандлёвых залах буйных аптэк усталяваны «інфакіёскі», дзе наведвальнікі могуць самастойна, без дапамогі спецыяліст,а атрымаць інфармацыю аб наяўнасці лекавых сродкаў у аптэках РУП "БЕЛФАРМАЦЫЯ".

#

У гандлёвых залах нашых аптэк размешчаны макеты стыкераў з QR-кодам. Сканаванне QR-кода з дапамогай спецыяльных прыкладанняў для мабільных прылад дазваляе прагледзець асартымент дадзенай аптэкі, па спасылках удакладніць адрасы бліжэйшых аптэк, кругласутачных, вытворчых аптэк і да т.п.

#

У Рэспубліцы Беларусь аптэкі РУП "Белфармацыя" першымі з 2014 года сталі прадастаўляць пакупнікам паслугу Інтэрнэт-рэзервавання. З дапамогай Інтэрнэт-замовы Вы можаце на сайце PHARMA.BY аформіць заказ на набыццё тавараў аптэчнага асартыменту і, атрымаўшы апавяшчэнне, аплаціць і забраць яго ў абранай аптэцы.

#

Кожны абанент 169 можа даведацца інфармацыю аб наяўнасці тавараў аптэчнага асартыменту ў аптэках сталіцы і зарэзерваваць тавар у любой абранай ім аптэцы г. Мінска. Індывідуальны падыход спецыялістаў з фармацэўтычнай адукацыяй да кожнага звароту дазваляе максімальна задаволіць патрэбнасць кожнага кліента.

#

Усе аптэкі прадпрыемства рэалізуюць насельніцтву лекавыя сродкі па электронных рэцэптах. Прызначэнне АІС «Электронны рэцэпт» - фарміраванне адзінай базы дадзеных электронных рэцэптаў і забеспячэнне доступу да інфармацыі аб прызначаныях і адпушчаных лекавых сродках у аператыўным рэжыме.

Аптэкі прадпрыемства выконваюць высока затратныя сацыяльныя функцыі:
Абслугоўванне пацыентаў па бясплатных і льготных рэцэптах
Аптэчны выраб лекавых сродкаў
Рэалізацыя наркатычных і кантраляваных псіхатропных сродкаў
Рэалізацыя лекавых сродкаў па аптовых цэнах установам аховы здароўя
#
Усю сваю шматгранную працу кіраўніцтва прадпрыемства ажыццяўляе ў цесным кантакце з грамадскімі арганізацыямі: пярвічнай арганізацыяй прафсаюза, рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем фармацэўтычных работнікаў «ФАРМАБЕЛ» и БРСМ.
#
Узнагароды і дыпломы
2022

Прадпрыемства занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару ў намінацыі «сярод арганізацый сферы паслуг», у тым ліку сярод арганізацый гандлю

2021

Калектыў РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» ўзнагароджаны граматай Адміністрацыі Савецкага раёна

2020

Прадпрыемства занесена на дошку гонару Савецкага раёна г. Мінска па выніках працы за 2020 год

2019

III Агульнакаманднае месца XIII Рэспубліканскай спартакіяды сярод першасных прафсаюзных арганізацый у Рэспубліканскім камітэце БПРЗ

2017

Прадпрыемства занесена на дошку гонару Савецкага раёна г. Мінска па выніках працы за 2017 год

2016

2 месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў за 2014-2015 гады

2015

Калектыў РУП "Белфармацыя" стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюза Беларусі 2015 года ў галіне працы

2014

Дыплом за актыўны ўдзел у 1-ай Міжнароднай выставе спартыўнай індустрыі і здаровага ладу жыцця "Свет спорту і здароўя 2014 "

2013

I месца ў агульнакамандным заліку III Рэспубліканскай спартакіяды Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

2012

За поспехі ў працы прадпрыемства занесена на Дошку гонару адміністрацыі Савецкага раёна Мінска па выніках працы за 2012

2011

I месца ў агульнакамандным заліку ў праграме II Спартакіяды работнікаў устаноў і арганізацый аховы здароўя