#
#
Рассылка новостей
BY
Хуткі пошук лекаў у аптэках

Агульная iнфармацыя

Галоўная/Аб прадпрыемстве / Агульная iнфармацыя
РУП "БЕЛФАРМАЦЫЯ"
# Самая буйная аптэчная сетка горада Мінска
#
# РУП "Белфармацыя" сёння - гэта прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца, уключае 220 аптэк, 15 з якіх працуюць кругласутачна, аптэчны склад, кантрольна-аналітычную лабараторыю, інфармацыйна-фармацэўтычны цэнтр.
#
#
Дзяржаўная аптэчная сетка Рэспублікі Беларусь
Прадпрыемства ўключае: 220 аптэк, аптэчны склад, кантрольна-аналітычную лабараторыю, інфармацыйна-фармацэўтычны цэнтр.
Па стане на 1 мая 2023 г. спісачная колькасць работнікаў складае 1971 чалавек, у тым ліку 1297 фармацэўтычных работніка.
#
Задачы прадпрыемства
#
Своечасовае задавальненне патрэбы насельніцтва і ўстаноў аховы здароўя ў лекавых сродках і іншых таварах аптэчнага асартыменту.
#
Выраб лекавых сродкаў па індывідуальных рэцэптах лекараў і заяўках арганізацый аховы здароўя.
#
Стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы з усімі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у аказанні лекавай дапамогі грамадзянам рэспублікі.
#
Ажыццяўленне падтрымкі айчынных вытворцаў.
#
Арганізацыя конкурсаў і выкананне цэнтралізаваных закупак лекавых сродкаў.
#
Прадастаўленне насельніцтву і ўстановам аховы здароўя на бязвыплатнай аснове інфармацыі аб лекавых сродках і іх наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці.
#
Метадалагічнае кіраўніцтва прадпрыемствамі «Фармацыя», каардынацыя і кантроль фармацэўтычнай, медыцынскай, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і ў інш. галінах.
#
Арганізацыя вытворчай практыкі для студэнтаў устаноў адукацыі фармацэўтычнага профілю і інтэрнатуры іх выпускнікоў на бязвыплатнай аснове.
#
Падтрыманне ўстойлівага фінансавага стану і эфектыўнага гаспадарання прадпрыемства.
#
#

У аптэках РУП "Белфармацыя" упершыню сярод арганізацый аховы здароўя рэспублікі з 2013 года ўкаранёна электронная чарга. Гэта дазволіла павысіць эфектыўнасць працы, забяспечыць размеркаванне патоку пакупнікоў, скараціць час абслугоўвання, атрымаць кансультацыю спецыяліста ва ўмовах прыватнасці.

#

З мэтай павышэння культуры лекавага абслугоўвання насельніцтва ў гандлёвых залах буйных аптэк усталяваны «інфакіёскі», дзе наведвальнікі могуць самастойна, без дапамогі спецыяліст,а атрымаць інфармацыю аб наяўнасці лекавых сродкаў у аптэках РУП "БЕЛФАРМАЦЫЯ".

#

У гандлёвых залах нашых аптэк размешчаны макеты стыкераў з QR-кодам. Сканаванне QR-кода з дапамогай спецыяльных прыкладанняў для мабільных прылад дазваляе прагледзець асартымент дадзенай аптэкі, па спасылках удакладніць адрасы бліжэйшых аптэк, кругласутачных, вытворчых аптэк і да т.п.

#

У Рэспубліцы Беларусь аптэкі РУП "Белфармацыя" першымі з 2014 года сталі прадастаўляць пакупнікам паслугу Інтэрнэт-рэзервавання. З дапамогай Інтэрнэт-замовы Вы можаце на сайце PHARMA.BY аформіць заказ на набыццё тавараў аптэчнага асартыменту і, атрымаўшы апавяшчэнне, аплаціць і забраць яго ў абранай аптэцы.

#

Кожны абанент 169 можа даведацца інфармацыю аб наяўнасці тавараў аптэчнага асартыменту ў аптэках сталіцы і зарэзерваваць тавар у любой абранай ім аптэцы г. Мінска. Індывідуальны падыход спецыялістаў з фармацэўтычнай адукацыяй да кожнага звароту дазваляе максімальна задаволіць патрэбнасць кожнага кліента.

#

Усе аптэкі прадпрыемства рэалізуюць насельніцтву лекавыя сродкі па электронных рэцэптах. Прызначэнне АІС «Электронны рэцэпт» - фарміраванне адзінай базы дадзеных электронных рэцэптаў і забеспячэнне доступу да інфармацыі аб прызначаныях і адпушчаных лекавых сродках у аператыўным рэжыме.

Аптэкі прадпрыемства выконваюць высока затратныя сацыяльныя функцыі:
Абслугоўванне пацыентаў па бясплатных і льготных рэцэптах
Аптэчны выраб лекавых сродкаў
Рэалізацыя наркатычных і кантраляваных псіхатропных сродкаў
Рэалізацыя лекавых сродкаў па аптовых цэнах установам аховы здароўя
#
Усю сваю шматгранную працу кіраўніцтва прадпрыемства ажыццяўляе ў цесным кантакце з грамадскімі арганізацыямі: пярвічнай арганізацыяй прафсаюза, рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем фармацэўтычных работнікаў «ФАРМАБЕЛ» и БРСМ.
#
Узнагароды і дыпломы
2016

2 месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў за 2014-2015 гады

2015

Калектыў РУП "Белфармацыя" стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюза Беларусі 2015 года ў галіне працы.

2014

Дыплом за актыўны ўдзел у 1-ай Міжнароднай выставе спартыўнай індустрыі і здаровага ладу жыцця "Свет спорту і здароўя 2014 ".

2013

I месца ў агульнакамандным заліку III Рэспубліканскай спартакіяды Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

2012

За поспехі ў працы прадпрыемства занесена на Дошку гонару адміністрацыі Савецкага раёна Мінска па выніках працы за 2012.

2011

I месца ў агульнакамандным заліку ў праграме II Спартакіяды работнікаў устаноў і арганізацый аховы здароўя.